На Алімпіядзе ў Рыа усталяваны першы сусветны рэкорд
На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра усталяваны першы сусветны рэкорд.
У кваліфікацыйных спаборніцтвах лучнікаў паўднёвакарэец Вучжын Кім выбіў 700 ачкоў, што на адно ачко больш, чым папярэдні рэкорды.
Другое месца ў кваліфікацыі заняў амерыканец Брэдзі Элісан (690 ачкоў), трэцяе — італьянец Давід Паскуалучы (685 ачкоў). Расійскія лучнікі не прайшлі адбор да Алімпіяды.
Паводле meduza.io