Далі Грыбаўскайтэ спадабалася форма беларускіх спартоўцаў

 6 жніўня, у алімпійскай вёсцы адбылася цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга Літвы. У мерапрыемстве ўдзельнічала прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ.

dala_nlram.jpg

Фота Alfredas Pliadis
Падчас наведвання алімпійскай вёскі адбылася размова прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далі Грыбаўскайтэ з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі Максімам Рыжанковым. У гутарцы таксама ўдзельнічала прэзідэнт НАК Літвы, алімпійская чэмпіёнка Дайна Гудзеневічутэ і старшыня Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы, дарадца НАК Беларусі Настасся Марыніна.
У рамках дыялогу адбыўся абмен думкамі пра перспектывы выступу ў Рыа беларускіх і літоўскіх спартсменаў. Таксама прэзідэнт Літвы адзначана высокую якасць, дызайн і функцыянальнасць формы беларускай каманды, якую вырабіла літоўская кампанія «Аўдзімас» з выкарыстаннем магутнасцяў у Лідзе, што з'яўляецца добрым прыкладам сумеснага інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Гэтая ж кампанія таксама вырабіла форму для каманды Літвы.
Абодва бакі пажадалі адзін аднаму паспяховага выступлення на Гульнях-2016.
Паводле НАК Беларусі