«Беларускі народны трыбунал» агучыў імя меркаванага забойцы Аляксандра Тарайкоўскага
Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх паслявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Мінску ў раёне праспекту Пушкіна. Грамадзкая ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» правяла ўласнае расследаванне трагедыі.
![20201105_5fa39e777635d.jpg 20201105_5fa39e777635d.jpg](/img/v1/images/20201105_5fa39e777635d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выснова «Трыбуналу» — Тарайкоўскага забіў баец спэцпадраздзялення МУС «Алмаз» Мікіта К., 1993 году нараджэння.
Паводле расследаваньня, другі баец «Алмазу», імя якога не вызначанае, суправаджаў цэль лазерным цэлепаказнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл К. не дасягнуў мэты. Аўтар расследаваньня — былы намесьнік камандзіра «Алмазу» Ігар Макар, адзначае «Свабода» са спасылкай на старонку «Беларускага народнага трыбуналу».