Беларускі ўчастак нафтаправода «Дружба» цалкам ачысцілі ад «бруднай» нафты
Беларускі ўчастак нафтаправода «Дружба» цалкам ачышчаны ад «бруднай» нафты, піша Наша Ніва.

РИА Новости
Пра гэта паведамілі ТАСС са спасылкай на ААТ «Полацктранснафта Дружба».
Беларусь 19 красавіка паведаміла, што ў нафтаправод «Дружба» паступіла няякасная расейская нафта, у якой ўтрыманне хлорарганікі шматкроць перавышае дапушчальную норму. У выніку транзіт сыравіны ў Еўропу па нафтаправодзе «Дружба» быў спынены. Расійскі аператар нафтаправода «Транснафта» заявіў, што нафта была забруджаная наўмысна. У Расіі распачалі крымінальную справу, па якой праходзяць 13 чалавек. Сітуацыя стала найбуйнейшым нафтавым крызісам у сучаснай расійскай гісторыі.
Забруджванне нафты хлорарганікай прыводзіць да выхаду з ладу тэхналагічнага абсталявання НПЗ. У прыватнасці, хлорарганіка можа прывесці да ўтварэння салянай кіслаты ў нафтаправодзе і, як вынік, карозіі абсталявання. Працяглая перапрацоўка «бруднай» нафты можа прывесці да неабходнасці замены абсталявання.