Беларускія адвакаты 1 сакавіка бясплатна пракансультуюць па дэкрэце №3
Беларускія адвакаты 1 сакавіка правядуць акцыю, падчас якой будуць прымаць грамадзян для аказання ім бясплатнай юрыдычнай дапамогі па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".
![Здымак Rabotnik.by Здымак Rabotnik.by](/img/v1/images/847364854573.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак Rabotnik.by
Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, член Савета Рэспублікі Віктар Чайчыц.
Ён адзначыў, што ў цяперашні час адпрацаваны дакладны механізм для вырашэння пытання па вызваленні ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў тых грамадзян, якія не павінны яго плаціць або ў сілу абставінаў могуць быць вызваленыя ад выплаты.
Аднак, на жаль, на месцах пытанне не заўсёды вырашаецца правільна і своечасова. Бо па-ранейшаму ўзнікаюць пытанні па рэалізацыі дэкрэта №3, адвакаты Беларусі правядуць кансультаванне, дапамогуць у складанні заяў аб вызваленні ад выплаты збору на фiнансаванне дзяржрасходаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.