Беларускія пратэсты — у топе падзей 2020 года па версіі Forbes
Выбары прэзідэнта Беларусі і пратэсты, якія рушылі за імі, сталі адной з самых яркіх падзей адыходзячага 2020 года па версіі часопіса Forbes.
Беларускія падзеі трапілі на 15-е месца спісу, паведамляе Еўрарадыё.
Акрамя беларускіх выбараў, на думку Forbes, 2020-ы год запомніцца канфліктам паміж ЗША і Іранам (ЗША нанесла авіяўдар па Багдадзе 3 студзеня); катастрофай украінскага Boeing 737 пад Тэгеранам, калі Іран памылкова збіў грамадзянскі самалёт (8 студзеня); першай смерцю ад каронавіруса (гэта здарылася 11 студзеня); адстаўкай урада Расиі (памятаеце, на змену Мядзведзеву прыйшоў Мішусцін?); Brexit (так, 31 студзеня Вялікабрытанія ўсё ж такі пакінула ЕС); вясновым падзеннем коштаў нафты (уразілі адмоўныя стаўкі на расійскае «чорнае золата»); атручваннем Навальнага (20 жніўня); канфліктам у Нагорным Карабаху (27 верасня); пройгрышам Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША і іншымі гісторыямі і падзеямі.