У Парыжы затрыманы звыш 140 дэманстрантаў

Паліцыя Парыжа зачысціла плошчу Рэспублікі ад пратэстуючых супраць закона, які забараняе весці фота- і відэаздымку паліцэйскіх у пэўных абставінах. 142 чалавекі змешчаны пад варту.

55919798_303.jpg

Паліцыя Парыжа затрымала 142 чалавекі падчас пратэстаў супраць прыняцця закона "Аб глабальнай бяспецы". Пра гэта ў суботу, 12 снежня, паведаміла агенцтва AP са спасылкай на дадзеныя МУС краіны.
Раней паліцыя таксама выкарыстала вадамёты і слёзатачывы газ супраць маніфэстантаў, і зачысціла плошчу Рэспублікі. Усяго на дэманстрацыю, па дадзеных арганізатараў, выйшла каля 10 тысяч чалавек, а па ўсёй краіне - прыкладна 60 тысяч. Міністэрства ўнутраных спраў кажа аб 26 тысячах маніфестантаў у розных французскіх гарадах.

Мітынгі па ўсёй Францыі


Акцыі пратэсту супраць спрэчнага закона таксама прайшлі ў Бардо, Дыжоне, Лілі, Страсбургу, Монпелье, Ліёне і іншых гарадах. У Ліёне паліцыя ўжыла слёзатачывы газ пры разгоне дэманстрантаў. Мітынгі ў французскіх гарадах праходзяць трэцюю суботу запар. Два тыдні таму на яго выйшлі, па розных звестках, ад 130 тысяч да некалькіх сотняў тысяч чалавек, таксама адбыліся сутыкненні з паліцыяй, былі выпадкі вандалізму.
Незадаволенасць мітынгоўцаў выклікае закон "Аб глабальнай бяспекі", які прадугледжвае штрафы за фота- і відэаздымку асобных паліцэйскіх, калі распаўсюд гэтых кадраў "пагражае фізічнай або псіхічнай недатыкальнасці асобных чыноўнікаў". За гэта правапарушэнне - у выпадку прыняцця закона - можна будзе атрымаць год турмы або штраф у 45 тысяч еўра. Закон на дадзены момант знаходзіцца на разглядзе парламента краіны.
dw.com