Беларусы Санкт-Пецярбурга 175 дзень выходзяць на акцыі салідарнасці
Яны віншуюць з народзінамі Эдуарда Бабарыку.

Беларусы Санкт-Пецярбурга 175 дзень выходзяць на акцыі салідарнасці.
«Мы знаходзімся на нашым паўночным пляжы каля фінскага заліва. За намі - вежа Лахці-цэнтр, вышыня якой 462 метра. Хочам павіншаваць з Днём нараджэння Эдуарда Бабарыку, жадаем яму хутчэйшага вызвалення! Мы ўсе разам ужо вельмі хутка будзем будаваць Новую Беларусь!
Перадаем прывітанні і словы падтрымкі гродзенскім раёнам Фолюш, Альшанка і Дзевятоўка, мінскім раёнам Сухарава, Сляпянка і Сцяпянка. І ўсім вольным гарадам Беларусі».