Беларусы стварылі бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры горада: фотафакт
Калі беларусам патрэбны сцяг, ім нішто не перашкодзіць.

Удзельнікі Маршу міру і незалежнасці пачалі разбіраць пластыкавыя агароджы, якія стаялі вакол Палаца Рэспублікі. Паколькі агароджы маюць белы і чырвоны колер, дэманстранты склалі іх наноў у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга.
Атрымалася прыгожа.