«Белавія» аднаўляе палёты ў Варшаву і Талін. Але большасці беларусаў туды нельга

Сёння, 29 ліпеня, «Белавія» аднаўляе выкананне рэйсаў па маршруце Мінск — Варшава — Мінск, а з 1 жніўня самалёты будуць лётаць па маршруце Мінск — Талін — Мінск, паведамляе кампанія на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

novyy_samolet_belavia_20160815_brush_tutby_phs_.jpg

У Варшаву «Белавія» будуць лятаць штодня. Аднак большасці беларусаў у Польшчу па — ранейшаму нельга-мяжа закрытая праз пандэмію каранавірусу. Заязджаць могуць уладальнікі карты паляка, віду на жыхарства ў Польшчы, дазволу на працу і некаторыя іншыя катэгорыі.
Рэйсы па маршруце Мінск-Талін-Мінск з 1 па 15 жніўня "Белавія" плануе выконваць два разы на тыдзень (аўторак/субота), у далейшым частата будзе павялічана.⠀
«Белавія» нагадвае, што ўезд у Эстонію дазволены:
Грамадзянам і жыхарам Эстоніі;Пасажырам, якія ўяжджаюць у Эстонію транзітам;Студэнтам.


Паводле tut.by