Стала вядома, калі Расія адкрые межы для Беларусі
Зусім хутка.

Расія аднаўляе міжнародныя авіязносіны з 1 жніўня. Пра гэта расказаў прэм'ер краіны Міхаіл Мішусцін, паведамляюць расійскія СМІ.
Палёты пакуль аднаўляюцца толькі з трыма краінамі — Брытаніяй, Турцыяй і Танзаніяй, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на віцэ-прэм'ера Таццяну Голікаву.
Пры гэтым сэрвіс vandrouki.by перадае, што Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны з таго ж 1 жніўня. Беларуская авіякампанія «Белавія» і расiйскі «Аэрафлот» ужо дадалі расклад на жнівень. Па сутнасці, удакладняе vandrouki.by, ужо з 1 жніўня адкрываюць межы.
Расія закрыла свае межы ў сакавіку ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Участак мяжы з Беларуссю таксама быў закрыты для перамяшчэння людзей.
Паводле kyky.org