#БНР100: «Дзея» запрашае моладзь да ўдзелу ў конкурсе
Грамадскі рух «Дзея» працягвае прымаць творчыя працы на конкурс «Беларуская Народная Рэспубліка: кропка адліку», прысвечаны 100-годдзю БНР і аднаўленню беларускай незалежнасці. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 30 гадоў, што пражывае на тэрыторыі Беларусі.

На конкурс творчых працаў прымаюцца эсэ, вершы, апавяданні, п’есы ды іншыя тэксты. Магчымыя тэмы матэрыялаў:
● Даніна памяці БНР ад нашчадкаў — былых і сучасных ● Адкрыты ліст сябру Рады БНР напярэдадні 25 сакавіка 1918 ● БНР праз асабісты погляд у сучаснасць і будучыню ● Маё прызнанне БНР: асабістая гісторыя таго, калі, чаму і як гэта адбылося і што гэта азначае для аўтара (-кі) ● Кароткі гістарычны нарыс пра БНР вачыма прыхiльнiка (-цы) беларушчыны: апісанне эпізоду з дзейнасці БНР і асабістая выснова ● БНР — прывід ці рэальнасць? ● Урок БНР для аўтара (-кі) ● ... ці іншая тэма, звязаная з #БНР100.
Працы прымаюцца ў фармаце .doc(x) на электронную пошту kropka.adliku@gmail.com да 15 чэрвеня 2018. У лісце неабходна пазначыць імя і прозвішча, дату нараджэння, месца жыхарства, а таксама кантактны тэлефон аўтара (-кі).
Вынікі конкурсу падвядзе аўтарытэтнае журы праз ацэнку працаў без пазнакаў аўтарства. Прызавая скарбонка конкурсу (1200 BYN) будзе размеркаваная сярод вызначаных журы пераможцаў конкурсу.
З моманту адпраўкі сваiх тэкстаў удзельнікі згаджаюцца зь iхным свабодным выкарыстаннем арганiзатарамi конкурсу.
Крыніца