Брагінскі райвыканкам адрамантуюць за $ 500 000
Камунальнае ўнітарнае даччынае прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёну» ладзіць тэндар на выкананне «мадэрнізацыі з элементамі рэканструкцыі будынку Брагінскага раённага выканаўчага камітэту», паведамляе выданне «Деловой Гомель».

Пачатковы памер тэндару складае Br 1 088 414. Крыніца фінансавання – мясцовы бюджэт.
Пачатак працаў запланаваны на 29 кастрычніка 2018 г. Мадэрнізацыя і рэканструкцыя будуць доўжыцца 4 месяцы.

Брагінскі раён, гэтак як і Хойніцкі, і Жлобінскі, лічыцца адным з найбольш дэпрэсіўных рэгіёнаў Беларусі.