Брэсцкі абласны суд прызнаў парушэнне права на доступ да правасуддзя

Каардынатар Руху “За Свабоду o Брэсце Дзяніс Турчаняк праз абласны суд здолеў атрымаць права на магчымасць скардзіцца ў суд першай інстанцыі на дзеянні абласной выканаўчай улады.



c705112d1ec18b97acac7e2d63973424.jpg

Каардынатар Руху “За Свабоду o Брэсце Дзяніс Турчаняк праз абласны суд здолеў атрымаць права на магчымасць скардзіцца ў суд першай інстанцыі на дзеянні абласной выканаўчай улады.


Падставай для звароту ў судовую ўстанову абласнога ўзроўню стала тое, што раней суд Ленінскага раёна Брэста двойчы адмаўляў Турчаняку ва ўзбуджэнні справы па скарзе на бяздзеянне аблвыканкама. У гэтай скарзе грамадскі актывіст спрабаваў давесці, што абласныя ўлады наўмысна ігнаруюць патрабаванне распачаць адміністратыўны працэс у дачыненні да намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Гэты чыноўнік адмовіўся прадаставіць Турчаняку копіі рашэнняў гарвыканкама, з якіх актывіст спадзяваўся даведацца пра лёс некаторых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Брэста.


У выніку абласны суд прыняў рашэнне, з якога вынікае, што Дзяніс Турчаняк мае права падаваць скаргу ў суд першай інстанцыі на аблвыканкам у адпаведнасці з Працэсуальным кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях. Сам актывіст Руху “За Свабоду ўжо заявіў, што абавязкова скарыстаецца такой магчымасцю.


Паводле spring96.org