Брэсцкага актывіста не выпусцілі пасля 72 гадзін затрымання і не прывезлі ў суд
Пра гэта паведамляе Белсат.
Учора пасля 72 гадзінаў арышту з брэсцкага ІЧУ не выйшаў на свабоду брэсцкі актывіст Андрэй Шарэнда. 30-31 снежня Шарэнду не прывезлі ў суд. Андрэй быў затрыманы 29 снежня каля свайго пад'езду на вачах сямʼі.
«Яны парушаюць нават свае законы, Андрэя ў суд не прывезлі, а значыць, мусілі адпусціць, але мой муж так сёння і не выйшаў. Толькі што даведалася, што на яго складзены яшчэ адзін пратакол паводле артыкулу 23.34, і пакідаюць на выходныя ў ІЧУ», – паведаміла «Белсату» жонка актывіста Паліна Панасюк-Шарэнда.