СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтвы

Пра гэта паведамляе Белсат.

photo_2021_01_02_15_06_27.jpg

СК адмовіўся вызваліць журналістку Кацярыну Андрэеву пад паручальніцтвы старшыні БАЖ Андрэя Бастунца і вядомых журналістаў.
Следчы камітэт у сваёй Пастанове, якая была дасланая заяўнікам, называе хадайніцтвы неабгрунтаванымі, таму яны не могуць быць задаволеныя.
«Падчас папярэдняга расследавання сабраныя вычарпальныя доказы ў дастатковым аб'ёме, якія паказваюць на здзяйсненне Бахвалавай К. А. злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў Пастанове.
Раней падобную адмову СК даслаў на хадайніцтвы аб вызваленні Дар'і Чульцовай. Следчы назваў тыя хадайніцтвы неабгрунтаванымі і нематываванымі.