«Бударажыў розумы дзяцей». Шматдзетны бацька, што выйшаў учора з плакатам да мінскай гімназіі, атрымаў 15 сутак
Андрэй Асіпенка прыйшоў учора да мінскай гімназіі № 4 з плакатам «Вучнi, вы неверагодныя, ганарымся вамi».
Па словах жонкі, ён хацеў падтрымаць школьнікаў, якія выконвалі беларускамоўныя песні і выступалі з акцыямі пратэсту на перапынках.
У МУС паведамілі, што «невядомы з плакатам у руках "бударажыў розумы дзяцей" пратэснымі поглядамі, сарваў навучальны працэс і заклікаў да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах».
Сёння Андрэй Асіпенка атрымаў у судзе 15 сутак арышту. У яго чацвёра непаўналетніх дзяцей, трое вучацца ў гэтай школе.
tut.by