«Цяперашняя моладзь апалітычная, але больш прадэмакратычная і менш пралукашэнкаўская»
Доктар палітычных навук, кіраўнік «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня паразважаў, ці можа беларуская моладзь стаць рухавіком новага пратэсту і пра тое, ці варта ствараць у выгнанні протапарламенты і іншыя беларускія інстытуцыі «на будучыню», дзеля новай Беларусі.
![_perszy_sneh__zima_2021___minsk___holad___zanjapad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg _perszy_sneh__zima_2021___minsk___holad___zanjapad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg](/img/v1/images/_perszy_sneh__zima_2021___minsk___holad___zanjapad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Наш пратэст быў сярэдні па ўзросце. Раней увесь час быў падзел на маладых людзей, як і ў 90-х: кшталту, Лукашэнку абралі бабкі-дзяды, а вось зараз вырасце новае цудоўнае пакаленне, — кажа Астапеня ў праграме «Часики тикают».
І вось яно вырасла не так і блага. У 2020 пратэставалі, і досыць доўга. Нармальнае пакаленне. Тыя падлеткі, якія зараз растуць — яны апалітычныя, ніяк не ўключаныя ў працэсы. Але пры гэтым яны адносна ліберальныя людзі ў параўнанні са старшым пакаленнем. Яны менш падтрымліваюць вайну, менш пралукашэнкаўскія і больш прадэмакратычныя.
Але пры гэтым яны малаактыўныя людзі, таму што палітыка іх не цікавіць. Іх трэба пастаянна ўгаворваць усё рабіць.
Заўсёды лёгка зрабіць рэвалюцыю ў краіне, дзе шмат моладзі. Яны бадзёрыя, вясёлыя, заўсёды могуць паўдзельнічаць. І калі іх шмат, там нешта вырасце. А ў нас дэмаграфія яшчэ горш за беларускую палітыку, таму вельмі цяжка расціць кадры.
Глядзіце таксама
![Моладзь не хоча ні ў ЕС, ні ў Расію — Астапеня Беларуская моладзь больш апалітычная, чым старэйшыя пакаленні, і спажывае расійскі кантэнт](/img/v1/images/belarus_babrujsk_peszahodka_2023_fota_novy_czas__1__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Астапеня раіць не мець шмат надзеі на беларускую моладзь, калі хтосьці яе меў. Апроч гэтага ён паразважаў, наколькі ўжо цяпер важна думаць пра новую Беларусь, будуючы протапарламенты і іншыя структуры.
— Можна прывесці прыклад з Польшчай. Ежы Гедройць — гэта адзін з вялікіх польскіх інтэлектуалаў, які ў 1960-х — 1970-х выдумляў нейкую канцэпцыю Польшчы, якая цяпер шмат у чым досыць папулярная, у тым ліку адносна Беларусі. Напрыклад, у канцэпцыі прапісана, што трэба дапамагаць беларусам і ўкраінцам, таму што яны з’яўляюцца «нашымі вечнымі саюзнікамі ў вечнай барацьбе з Расіяй».
Ёсць таксама Лешак Бальцэровіч, які ў 1970-х пісаў сам сабе нейкія эканамічныя рэформы. На што ён тады спадзяваўся? Пэўна, ні на што. Але ён напісаў, і потым аказалася, што гэта патрэбна і карысна.
Таму калі казаць пра протапарламенты, протапалітыку сёння ад дэмакратычных сіл — хай займаюцца. Але мне не падабаецца, калі кажуць, што гэта самае важнае.
Паводле «Салідарнасці»
Глядзіце таксама
![Геапалітычны выбар беларусаў: Вынікі апытаньня Chatham House Ці вярнуў сабе Лукашэнка давер беларусаў? — сацапытаньне](/img/v1/images/_belarus_minsk_zima_veczar_nocz_sneh_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__23__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)