Чаговая спроба расколу грамадства. На праўладны мітынг збіраюць сілавікоў-пенсіянераў
У тэлеграм-каналах людзі пішуць пра тое, што шмат якіх былых службоўцаў сілавых структур, што зараз на пенсіі, запрашаюць паўдзельнічаць ў сустрэчы ветэранаў ля Чырвонага Касцёлу ў Мінску.
Чытачы "Нашай Нівы" павеламляюць: «Мой муж сотрудник МВД в отставке. И его приглашали 19.10.2020 г. прийти к Красному костелу в 14.00 на якобы на встречу с ветеранами. Позже выяснилось, что это провластный митинг. В таком не участвуем».
Яшчэ адно паведамленне: «Я бывший сотрудник таможенной службы РБ. На пенсии с 2018 года. Никто не вспомнил ни разу о том, что такой сотрудник у них был. Сегодня 18.10.2020 звонил сотрудник кадровой службы и очень навязчиво приглашал завтра поехать в Минск на марш силовых структур. Я сразу отказался. Не участвую я в их спектаклях!».
Нагадаем, што сёння запланаваны Марш мудрасці. На яго збіраюцца выйсці тысячы пенсіянераў. На гэты ж час і ўгэтым жа месцы (ля Чырвонага Касцёлу) улады збіраюць са ўсёй краіны сваіх прыхільнікаў-пенсіянераў. Як высветлілася, значную частку якіх павінны скласці пенсіянеры-сілавікі.
Відавочная мэта ўлады — сутыкнуць пенсіянераў розных поглядаў — у чарговы раз яскрава дэманструе, хто на самай справе спрабуе раскалоць Беларусь. Тое, што парлукашэнкаўскіх пенсіянераў трэба заклікаць і звозіць на падтрымку ўлады, таксама шмат пра што гаворыць.