Чарговы парад: у Мінску зноў перакрываюць рух транспарту
Стала вядома, дзе ў Мінску перакрыюць рух транспарту 18 і 20 ліпеня, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на тэлеграм-канал ДАІ.

На гэты раз нязручнасці, з якімі сутыкнуцца аўтамабілісты, звязаныя з трэніроўкай і парадам ратавальнікаў, якія будуць святкаваць прафесійнае свята — Дзень пажарнай службы. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба сталічнай ДАІ, у чацвер, 18 ліпеня, з 02:30 да 04:00 на час правядзення трэніроўкі рух будзе перакрыты па вуліцы Янкі Купалы — ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай вуліцы (у абодва бакі), з 04:00 да 06:00 — па праспекце Незалежнасці — ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова (таксама ў абодва бакі).
Парад пройдзе ў суботу, 20 ліпеня. У гэты дзень для руху транспарту з 07:30 да 08:30 перакрыюць участак вуліцы Янкі Купалы — ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай вуліцы (у абодва бакі), з 10:30 да 12-й гадзіны — участак праспекта Незалежнасці — ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова (таксама ў абодва бакі).
ДАІ просіць аўтамабілістаў улічваць гэтую інфармацыю падчас выбару маршрута.
ДАІ
euroradio.fm