Вынесены чарговыя смяротныя прысуды

20 студзеня калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда пасля паўторнага разгляду справы аб забойстве ў снежні 2015 года маладой пары ў доме на вуліцы Алібегава ў сталіцы і мужчыны ў пасёлку Калодзішчы (Мінскі раён) вынесла прысуд.

09_rasstrel.jpg


Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка прысуджаныя да смяротнага пакарання з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе belapan.com.
Сухарка ўпершыню прысутнічаў у зале пасяджэнняў у клетцы з пачатку паўторнага працэсу, тады ён быў выдалены з суду з-за неадэкватных паводзін. Ён нават не казаў апошняе слова.
Абодва працоўных піларамы абвінавачваліся ў забойстве трох чалавек, разбоі, крадзяжы дакументаў.
Былая актывістка БРСМ, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава прысуджаная да 12 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Яна абвінавачвалася ў арганізацыі прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і падрыхтоўцы да выкрадання чалавека.
Вынесены прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.