Чэргі на мяжы: выезду з Беларусі ў ЕС чакаюць амаль 1,5 тысячы фур

Амаль 1,5 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі, самая напружаная абстаноўка — на літоўскім напрамку.

Чарга ў пункце пропуску «Беняконі»

Чарга ў пункце пропуску «Беняконі»


Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 18.00 25 ліпеня ў пунктах пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 280 грузавікоў, «Прывалка» — 240, «Катлоўка» — 150, «Беняконі» — 230, «Відзы» — больш за 60.
Чэргі ёсць і на выездзе ў Латвію: у пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць больш за 40 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 60 фур.
На беларуска-польскай мяжы ў «Брузгах» стаяць больш за 110 грузавых аўтамабіляў, у «Бераставіцы» — 80, «Казловічах» — 150.