ДАІ прапануе дазволіць веласіпедыстам не спешвацца на пераходах
Дзяржаўтаінспекцыя прапануе ўдакладніць, у якіх сітуацыях кіроўца павінен саступаць дарогу пешаходам, а таксама дазволіць веласіпедыстам не спешвацца на рэгуляваных пераходах.
ДАІ ўжо падрыхтавала праект змяненняў у Правілы дарожнага руху, якія датычацца аўтамабілістаў і веласіпедыстаў. Праваахоўнікі прапануюць дазволіць веласіпедыстам не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах
Акрамя таго, у Правілах дарожнага руху плануецца прапісаць «правіла дзвюх палосаў» пры пропуску пешаходаў. На сённяшні дзень лічыцца, што кіроўца саступіў пешаходу, калі ў момант перасячэння пераходу паміж імі было дзве паласы для руху, або паласа і трамвайныя шляхі і г.д. Аднак гэтая норма мае рэкамендацыйны характар.
Начальнік аддзела забеспячэння правапрымяняльнай дзейнасці ДАІ Аляксандр Занімон паведаміў, што паступае шмат скаргаў з нагоды таго, што гэтыя палажэнні ўспрымаюцца абсалютна па-рознаму.
«Таму ў правілах дарожнага руху вырашылі замацаваць гэта «правіла дзвюх палосаў», — адзначыў ён.
Паводле telegraf.by