Дарам вешчуноў у Мінску прыйшлі пакланіцца больш як 521 тысяча паломнікаў

Дарам вешчуноў, якія знаходзіліся ў Мінску 17—24 студзеня, прыйшлі пакланіцца больш як 521 тысяча паломнікаў. Пра гэта інфармуе прэс-служба Мінскай епархіі.



fghg.jpg

Цягам тыдня Дары вешчуноў знаходзіліся ў храме праведнага Іова Шматпакутнага на тэрыторыі Дома міласэрнасці.
24 студзеня святыня прыбыла ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне, дзе ёй пакланіўся ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, а таксама супрацоўнікі епархіяльнага праўлення.
Апошні на тэрыторыі Беларусі малебен перад свяшчэннай рэлікіяй Афона па благаславенні патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла ажыццявіў вікарый Мінскай епархіі епіскап Барысаўскі Веніямін у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах пад Мінскам.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН