Даследаванне: больш за 20 тысяч айцішнікаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год

Больш за 20 тысяч ІТ-спецыялістаў з'ехалі з Беларусі за мінулы год. Такую лічбу назвала заснавальніца стартап-хаба «Imaguru» Таццяна Марыніч 14 кастрычніка падчас анлайн-дыскусіі «Дыялог аб будучыні», арганізаванай «Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў» (BISS) і «Belarus in Focus».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Гэтыя арганізацыі былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Паводле даследавання, праведзенага «Imaguru» ў верасні 2021 года, 58% усіх заснавальнікаў стартапаў ужо пакінулі краіну, пішуць Naviny.by.
— Больш за палову інавацыйнага бізнесу — гэта вельмі сур'ёзная лічба, — мяркуе Марыніч.
Яна заявіла, што айцішнікі, як, зрэшты, і іншыя беларускія прадпрымальнікі, цяпер не думаюць аб развіцці бізнесу ўнутры краіны, а праяўляюць цікавасць да інструментаў, якія дазваляюць развіваць яго за мяжой. Па сутнасці, яны выбіраюць стратэгію чакання, адмаўляючыся ад новых інвестыцый і праектаў.
— Мы бачым велізарную колькасць запытаў па той падтрымцы, якую мы можам аказаць рэлакуемаму бізнесу, — сказала стваральніца стартап-хаба. Гэта «трывожны сімптом», упэўненая Марыніч.
Экспертка таксама мяркуе, што «пры захаванні статусу-кво, калі нічога не зменіцца ў палітыцы і эканоміцы, за ІТ-кампаніямі і спецыялістамі рушыць услед адток з Беларусі прадпрымальнікаў і людзей, здольных пачынаць бізнес».
Паводле gazetaby.media