Даведацца, ці выпусцяць вас за мяжу, цяпер можна анлайн

МУС Беларусі ў тэставым рэжыме запусціла новы сайт, на якім можна ўбачыць, ці ёсць непагашаныя штрафы ДАІ, ці не забаронены выезд за мяжу і ці дазволены ўезд у Беларусь.

losha.jpg


Раней інфармацыю аб забароне на выезд з краіны можна было атрымаць толькі пры асабістым звароце ў раённы АГІМ. Цяпер дастаткова зарэгістравацца на сайце МУС — трэба ўвесці пашпартныя дадзеныя, у тым ліку асабісты нумар, мабільны тэлефон, адрас электроннай пошты.
Пасля рэгістрацыі можна трапіць у асабісты кабінет на сайце, дзе трэба выбраць радок «Праверка абмежавання выезду з Рэспублікі Беларусь». У спіс невыязных, нагадаем, могуць патрапіць падазраваныя ці абвінавачаныя па крымінальнай справе, ухілісты, тыя, у каго ёсць абавязкі па аліментах, неаплачаныя штрафы, людзі, якім прад'яўлены грамадзянскі іск у судзе. Адказ на сайце можна атрымаць маментальна.

screenshot_vyezd.png

Клікнуўшы на радок «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» можна даведацца, ці пусцяць у краіну. Інфармацыя будзе карысная замежнікам, якія плануюць прыехаць у нашу краіну. Праўда, сайт папярэджвае: гэтая інфармацыя носіць даведачны характар.

screenshot_v_ezd.png


Паводле news.tut.by