Дэпард’ё падтрымаў падатак на дармаедства ў Беларусі
Жэрар Дэпард’ё ухваліў беларускае вынаходніцтва — падатак на дармаедства.
Французскі актор называе «выдатным» тое, што ўлады Беларусі ўвялі падатак на дармаедства.
«У Лукашэнкі з пэўнага моманту гэтыя людзі павінны плаціць штраф за тое, што яны не працуюць. І гэта выдатна», — так пракаментаваў спрэчны падатак на дармаедства Жэрар Дэпард’ё ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1».
Французскі актор знаходзіўся ў Беларусі на пачатку мінулага тыдня. Падчас адной з сустрэч Аляксандр Лукашэнка вучыў француза з расейскім пашпартам, як правільна касіць траву ручной касой.