Дэпутаты чакаюць паслання ад Лукашэнкі
На вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў з пасланнем народу і парламенту выступіць Аляксандр Лукашэнка, паведаміў спікер Уладзімір Андрэйчанка. Праўда, дакладная дата выступу не называецца.
Таксама на вясновай сесіі дэпутаты павінны будуць і прызначыць дату сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Дата разгляду гэтага закону таксама пакуль не абвешчаная.
Чакаецца, што кіраўнік Беларусі зачытае пасланне ў красавіку.