Для выезду з Беларусі цяпер можна мець толькі часовы дазвол на жыхарства за мяжой
Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 14 ліпеня 2021 года.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Раней з Беларусі выпускалі праз наземныя пункты пропуску паводле пастаяннага дазволу на пражыванне за мяжой, а цяпер выпусцяць і з часовым, але не часцей за 1 раз на 6 месяцаў. Тая ж пастанова Савета міністраў, якая гэта ўвяла, скарачае абавязковы каранцін пры ўездзе з 10 да 7 дзён і вызваляе ад каранціну вакцынаваных.