Два беларускія праекты названы самымі інавацыйнымі ў свеце на выставе CES 2019 у Лас-Вегасе
Адразу два рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій названы самымі інавацыйнымі ў свеце на выставе CES 2019 у Лас-Вегасе
![robo-hunter.com robo-hunter.com](/img/v1/images/5bebf62f09cfd.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
robo-hunter.com
Беларускія стартапы Teslasuit і Flo сталі лаўрэатамі Innovation Awards ад арганізатараў найбуйнейшай тэхналагічнай выставы CES. На пляцоўцы ў Лас-Вегасе ўпершыню дэманстраваліся прадукты, якія затым змянілі свет: ад відэамагнітафонаў і камер да гульнявых прыставак і CD.
Разумны касцюм Teslasuit перамог у катэгорыі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці.
Сэрвіс маніторынгу жаночага здароўя Flo выйграў у намінацыі «Праграмнае забеспячэнне і мабільныя дадаткі».
«Мы вельмі шчаслівыя і рады атрымаць такое прызнанне. CES — адно з самых яркіх прафесійных мерапрыемстваў, якое аб'ядноўвае лепшыя розумы і ідэі тэхналагічнай індустрыі», — адзначыў генеральны дырэктар Flo Дзмітрый Гурскі.
park.by