Дваіх работнікаў «Нафтана» пакаралі за відэаздымку пажару
Дваіх работнікаў "Нафтана" пакаралі за відэаздымку пажару на новай устаноўцы.
Дваіх работнікаў беларускага нафтаперапрацоўчага дзяржпрадпрыемства "Нафтан" пазбавілі на год усіх выплат стымулюючага характару за відэаздымку пажару, што адбыўся 28 верасня на новай устаноўцы запаволенага каксавання ў Наваполацку. Пра гэта піша Нафтан-Палімір. Аб галоўным.
Канал паведамляе, што работнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці, бо яны, ажыццяўляючы відэаздымку, парушылі палажэнні аб бяспецы і некалькі загадаў гендырэктара прадпрыемства. Акрамя таго, адзначаецца, што аўтары відэазапісу пажару, распаўсюдзілі яго па "дэструктыўным Telegram-каналах".