Двум адміністратарам тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%» прысудзілі вялікія тэрміны зняволення
У Гомельскім абласным судзе 25 сакавіка разглядзелі крымінальныя справы супраць двух адміністратараў тэлеграм-канала «Петрыкаў 97%», паведамляюць праваабаронцы.
42-гадовага жыхара Петрыкава Віктара Бедрыя (на фота) i 25-гадовага майстра з Петрыкава Яўгена Клiмава прызналі вінаватымі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем — тэлеграм-каналам «Петрыкаў 97%» (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Акрамя гэтага, Яўгена прызналі вінаватым у распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала «N***a».
Суддзя Руслан Царук асудзіў Віктара і Яўгена да трох і пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна. У СІЗА да суда Клімаў утрымліваўся тры месяцы, а Бедрыя ўзялі пад варту ў залі суда.