Дыега Марадона пакінуў Брэст
Раніцай 17 ліпеня Дыега Марадона пакінуў Брэст. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар брэсцкага "Дынама" Вольга Хіжынкова. Атрымліваецца, што легендарны аргентынец прабыў у горадзе менш за суткі.
Марадона, старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст", прыляцеў у брэсцкі аэрапорт у панядзелак каля 15-й гадзіны чартарным рэйсам з расійскай сталіцы, дзе ён быў госцем чэмпіянату свету па футболе. Ён паўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі, наведаў футбольны матч чэмпіянату Беларусі паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам" (пры аншлагу каманда Марадоны вельмі старалася выйграць, але ў выніку прайграла — 1:3).
Па звестках Еўрарадыё, Дыега Марадона яшчэ не пакінуў нашу краіну.
17 ліпеня Дыега Марадона сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміў агент старшыні праўлення ФК "Дынама-Брэст" Маціяс Морла. Гаворка пойдзе пра развіццё дзіцячага футбола ў Беларусі, інфармуе by.tribuna.com.
Паводле euroradio.fm