У Брэсце затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў
Кабанава затрымалі прыблізна ў 13.40 каля ўваходу на рынак на вуліцы Пушкінскай, дзе ён меў намер збіраць подпісы за адстаўку брэсцкіх чыноўнікаў.

Пра гэта паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.
Кабанава затрымалі калі рынку на вуліцы Пушкінскай, дзе болгер хацеў збіраць подпісы за адстаўку мясцовых чыноўнікаў — кіраўнікоў абласнога, раённага і гарадскога выканкамаў, якія не рэагуюць на патрабаванні жыхароў спыніць будаўніцтва ў Брэсце акумулятарнага завода.
Кабанава завезлі ў Ленінскі РАУС Брэста.
24 чэрвеня каля рынку былі затрыманыя праціўнікі будаўніцтва завода Дзмітрый Бекалюк і Алег Ярмоленка. Яны былі прызнаныя вінаватымі па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і аштрафаваныя на 20 базавых велічынь (490 рублёў) кожны.
Раней праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам звярталіся ў Нацыянальны сход з просьбай патлумачыць, ці з’яўляецца збор подпісаў на вуліцы масавым мерапрыемствам, якія падпадаюць пад дзеянне адпаведнага заканадаўства.
8 чэрвеня старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэй Навумовіч накіраваў адказ, у якім паведаміў, што збор подпісаў масавым мерапрыемствам не з’яўляецца.
Паводле www.racyja.com