Экс-міністр інфармацыі Ігар Луцкі стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
Яго месца ў Мінінфарме заняў Уладзімір Пярцоў, паведамляе афіцыйны сайт Лукашэнкі.
Пасаду памочніка прэзідэнта — інспектара па Гомельскай вобласці зойме Мікалай Рагашчук.
Аляксандр Бутараў прызначаны на пасаду памочніка прэзідэнта — інспектара па Мінскай вобласці.
Андрэй Кунцэвіч зойме пост першага намесніка міністра інфармацыі.
Ігар Брыло прызначаны першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аляксей Багданаў зойме пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.