Міністр інфармацыі Ігар Луцкі адпраўлены ў адстаўку

Сёння будзе прызначаны новы міністр інфармацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Такім чынам, Ігар Луцкі будзе адпраўлены ў адстаўку.
Луцкі займаў пасаду міністра з чэрвеня 2020 года, замяніўшы на пасадзе Алеся Карлюкевіча.
Яго кіраванне запомніцца моцным ціскам на недзяржаўныя СМІ, у прыватнасці, увосень Tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ, некалькі дзён таму «Новаму Часу» было вынесена пісьмовае папярэджанне.
У жніўні «Народная воля», «Камсамолка» перасталі друкавацца ў Беларусі, а ў другой палове года некалькі рэгіянальных СМІ спынілі папяровы выхад.
nn.by