Эміль Чэчка можа быць беларускім шпіёнам ці інфарматарам
Эміль Чэчка можа быць беларускім шпіёнам ці як мінімум інфарматарам. Гэтую версію сур'ёзна разглядаюць польскія спецслужбы, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на польскі рэсурс «Onet».
Эміль Чэчка можа быць беларускім шпіёнам ці як мінімум інфарматарам. Гэтую версію сур'ёзна разглядаюць польскія спецслужбы, паведамляе «Onet». Таксама, паводле інфармацыі польскага выдання, сястра маладога чалавека жыве з грамадзянінам Беларусі, а ў самога Чэчкі ёсць там сябры.
17 снежня беларускія памежнікі паведамілі аб пераходзе польскага салдата. Ён, паводле іх слоў, папрасіў палітычнага прытулку, бо нібыта не згодны з палітыкай Польшчы ў міграцыйным крызісе. Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў вайскоўца "былі сур'ёзныя праблемы з законам". Паводле неафіцыйных даных, на мінулым тыдні Эміль Чэчка быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане, меў у крыві 1,5 праміле алкаголю і быў пад уздзеяннем марыхуаны.
«Onet» лічыць, што менавіта праблемы з законам паслужылі каталізатарам рашэння аб уцёках у Беларусь. У самога салдата, паводле інфармацыі выдання, былі сувязі ў Беларусі, а пераход мяжы мог быць спланаванай аперацыяй спецслужб.
У Польшчы дзеянні ваеннага кваліфікаваны па артыкуле «Дэзерцірства». Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.