«Еўрапейская Беларусь» пікетавала «Мінскі дыялог» (фота)
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» зладзіла пікет каля гатэля Marriott у Мінску. Там праходзяць мерапрыемствы «Мінскага дыялогу», паведамляе «Еўрарадыё».

Акцыя прайшла ў рамках збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Арганізатары пікета выступаюць супраць таго, каб еўрапейскія структуры дамаўляліся з беларускімі ўладамі.