Фігурантам справы «Арміі з народам» пагражае да 6 гадоў зняволення
Чацвёртага траўня ў Мінскім абласным судзе пракурор запрасіў тэрміны для фігурантаў справы па тэлеграм-канале «Армія з народам»: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі.
На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі «Народная грамада» Сяргей Спарыш, удзельніца руху «Краіна для жыцця» Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама. Старшыня па справе — суддзя Сяргей Епіхаў.
Чацвёртага траўня пракурор запрасіў абвінавачаным наступныя тэрміны:
Антаніне Канавалавай — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму;Сяргею Ярашэвічу — пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;Сяргею Коршуну — чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;Яўгену Прывалаву — чатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму;Сяргею Спарышу — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд будзе агучаны 7 траўня ў 15.00.
spring96.org