Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязняў!

Сёння, 5 траўня, Дзень народзінаў адзначае за кратамі Андрэй Уладзіміравіч Цімафеенка. Яму споўнілася 47 гадоў.

mycollages__16_.jpg


Андрэй Цімафеенка — жыхара Віцебска, якога абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС падчас «Маршу еднасці» 6 верасня. 2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска суддзя Сняжана Кіндзеева прысудзіла яго да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Адрас для лістоў: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20.
6 траўня
Свае 21-годдзе ў гэты дзень будзе адзначаць Даніла Бандарук — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце пасля выбараў.
Даніла Бандарук — са шматдзетнай сям’і, старэйшы з васьмярых дзяцей. Каб дапамагчы бацькам забяспечыць сям’ю, пасля вучобы ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы прыборабудавання з’ехаў у Мінск, дзе працаваў на кладцы тратуарнай пліткі.
Данілу затрымалі 22 жніўня (таксама быў затрыманы яго стрыечны брат Марк Салонікаў). Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37.
Таксама ў гэты дзень 31 год споўніцца Аляксандру Францкевічу — актывісту анархісцкага руху. Ён быў затрыманы 13 жніўня на выхадзе з пад’езда дома, дзе пражываў. 28 студзеня стала вядома, што супраць яго, а таксама супраць палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 285 КК («Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме»).Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.