У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі
У Беларусі яшчэ 6 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Гэта Міхаіл Фіраг, Вячаслаў Папоў, Віталь Шыцікаў, Валянцін Колба, Вадзім Чапялевіч і Ігар Гарчанюк.
![369_1.jpg 369_1.jpg](/img/v1/images/369_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Фірагі, Папова, Шыцікава, Колбы, Чапялевіча і Гарчанюка, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па артыкулах «Масавыя беспарадкі» (ч. 2 арт. 293 КК) і «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), як «палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў», перадае «Еўрарадыё».
У заяве патрабуецца неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.
На сённяшні дзень у Беларусі 369 палітвязняў.