Фільм «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання»

У сеціве з'явіўся першы фільм з цыклу «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачваемыя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць адмовіцца дзяржаву ад найвышэйшай меры пакарання.



no.jpg

Рэжысёр фільма — Сяргей Ісакоў. 

Першы фільм прысвечаны тэме незваротнасці смяротнага пакарання — магчымасць судовай памылкі. Можна паводле рашэння суда забіць невінаватага чалавека, але ўваскрасіць яго немагчыма. У фільме разглядаюцца прыклады рэальных справаў, за якія пакаралі або спрабавалі пакараць смерцю невінаватых людзей. 


У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзясняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка — пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плоціць катам грошы за забойствы. 
Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту — чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, забойства не ёсць правасуддзе.
Апроч таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы.  Неэфектыўнасць смяротнага пакарання — яго наяўнасць не змяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот — у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш залачынстваў. І гэча чацвёрты аргумент за адмову ад найвышэшай меры пакарання.

У краінах з дыктатарскім рэжымам смяротнае пакаранне можа выкарыстоўвацца для расправы з палітычнымі апанентамі, а таксама для знішчэння сведкаў злачынства ўладаў. Гэтай тэме прысвечаны пяты фільм з цыклу.


Смяротнае пакаранне — гэта яшчэ і катаванне для сваякоў пакаранага — у Беларусі цела расстралянага не выдаецца для пахавання сваякам, месца пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе «прычына смерці» ставіцца прочарк. Пра гэта — у апошнім фільме цыклу.

spring96.org