Флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Цурыху

Amnesty International (“Міжнародная амністыя”) зладзіла ў суботу, 24 жніўня ў  Цурыху флэш-моб супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.



1185637_666542943357309_1311364341_n.jpg

На адной з цэнтральных вуліц швейцарскага горада актывісты арганізацыі ды праваабаронцы размясцілі дзясяткі  сімвалічных надмагільных пліт з надпісамі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і пра нядаўні чарговы прысуд да вышэйшай меры пакарання Рыгору Юзэпчуку.

Як паведамляе facebook "Міжнароднай амністыі", самі актывісты на пэўны час моўчкі паляглі каля надмагілляў.

spring96.org