Фотафакт: у Гомелі пачалі мантаж скандальнага флагштока
У Гомелі пачалі мантаж флагштока коштам 1,5 млн рублёў. Пры гэтым, за чый кошт — дагэтуль не вядома.
![flag_3.jpg flag_3.jpg](/img/v1/images/flag_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота размясціў телеграм-канал «Тыповая Беларусь».
![flag_2_1.jpg flag_2_1.jpg](/img/v1/images/flag_2_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, пра жаданне ўладаў усталяваць флагшток вышынёй да 60 метраў на плошчы Леніна стала вядома ў студзені гэтага года. Гамяльчане былі супраць «залатой» будоўлі, стварылі петыцыю, якую падпісалі больш за 4,5 тысяч чалавек, аднак гэта не дапамагло. У канцы ліпеня ўлады заявілі: «флагштоку быць», адзначыўшы, што праект рэалізуецца не за бюджэтныя сродкі. Хто менавіта аплаціць будаўніцтва, так і не было агучана.
Паводле gomel.today