
Мужчыну прывязалі на скрыжаванні каля дома культуры ў пасёлку Зугрэс-2 каля 8 раніцы.
Яго называюць "карнік".
Тэрарысты заяўляюць, што затрыманы імі мужчына
— добраахвотнік батальёна "Данбас" з пазыўным
"Зугрэс".
"Узяты быў дома, калі ў чарговы раз прыехаў на выходныя, адпачыць і падлячыць нагу, пашкоджаную
яшчэ ў баях пад Ілавайскам", — паведамляецца на інфармацыйных старонках сепаратыстаў.

Раней баевікі батальёна "Усход" у Данецку прывязалі да слупа жанчыну, якую абвінавачвалі ў шпіянажы на карысць ўкраінскіх вайскоўцаў.