Ваенная пракуратура вінаваціць у трагедыі пад Ілавайскам батальён "Прыкарпацце"

Батальён тэрытарыяльнай абароны "Прыкарпацце" здзейсніў злачынства, якое стала першапрычынай серыі падзей, што пацягнулі трагедыю пад Ілавайскам. 



1_lovaysk.jpg

Пра гэта заявіў намеснік генпракурора — галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Маціас.

На думку галоўнага ваеннага пракурора, батальён з 326 ваеннаслужачых пакінуў месца нясення службы, агаліў фланг і паехаў праз усю Украіну дадому са штатнай зброяй на школьных аўтобусах. Пры гэтым байцы тройчы не выканалі загад спыніцца ад вышэйшага кіраўніцтва.

"Садзімся на верталёт - камандуючы Сухапутных войскаў, я, мой першы намеснік — ляцім у Кіраваград, Знаменку. Пасадзілі ў поле верталёт, ідзем да іх. Яны перакрылі дарогу — мне сорамна гэта казаць, Квантунская армія: хто п'яны, босыя, узброеныя да зубоў, з баявым камплектам гранат на поясе, накіравалі РПГ на верталёт, і старэйшы лейтэнант Прочук, якому мы абвясцілі падазрэнне, аддаў каманду страляць ", — распавёў Анатоль Маціас.

Па словах галоўнага ваеннага пракурора Украіны Маціаса, камандуючы Сухапутных войскаў загадаў тады батальёну "Прыкарпацце" прыбыць да бліжэйшай вайсковай часткі, здаць зброю, прайсці медыцынскае абследаванне, памыцца, пераапрануцца, атрымаць квіткі на цягнік і цэнтралізавана адбыць дадому. Але байцы гэтага не зрабілі.

"Магчыма, я занадта эмацыйна кажу. Але органы мясцовага самакіравання Івана-Франкоўскай вобласці робяць з іх герояў. Я не хачу сказаць, што там усё ёсць дэзертырамі, заўсёды ёсць павадыр і заўсёды ёсць тыя, хто ідзе за павадыром", — адзначыў Анатоль Маціас.

Маціас перакананы, што, прызначаючы камандзіра батальёна Івана-Франкоўскі ваенны камісар павінен быў паспець зразумець, што "гэты чалавек любіць алкаголь" і не можа камандаваць такой колькасцю людзей.

Нагадаем, напрыканцы жніўня байцы сіл АТА патрапілі ў акружэнне пад Ілавайскам Данецкай вобласці. Добраахвотніцкія батальёны неаднаразова прасілі ў камандавання падмацавання. Тым не менш, па словах байцоў, патрэбная дапамога так і не паступіла. Расейскія вайскоўцы абстралялі калідор, па якім па дамоўленасці павінны былі выходзіць ўкраінскія байцы. Украінскія вайскоўцы панеслі значныя страты. Мністр абароны Украіны Валерый Гелетэй заявіў, што падчас выхаду з Ілавайскага катла загінулі 108 вайскоўцаў узброеных сілаў.

Афіцыйных дадзеных аб загінуўшых, параненых і ўзятых у палон украінскіх вайскоўцах да гэтага часу няма.

УНІАН