Снайпер Іван Жураўлёў: думаў, усё адно жывым не выйду

Гэтаму чалавеку ДНРаўцы выпісалі сем смяротных прысудаў адразу. Гвардзеец, снайпер, зняў з гарсавета Славянска сцяг ДНР і павесіў ўкраінскі. Толькі за палову гэтых "абвінавачванняў" МГБ ДНР падпісвае смяротныя прысуды. Іван выжыў.



zurauliou.jpg

З Іванам Жураўлёвым мы сустрэліся ў дворыку Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя. Ён апынуўся лагодным, высокім і досыць поўны мужчына. Знешнасць, аднак, была зманлівай. Гэты непаваротлівы з выгляду чалавек на вайне быў снайперам-выведнікам. Пры гэтым тады, мабыць, ён быў яшчэ больш вялікі: Іван кажа, што падчас палону страціў да 20 кг.
 

— У вайсковай выведцы ў мяне было два самых запамінальных задання. І два розныя адчуванні ад іх. Горлаўка і Саўра-Магіла, — распавядае Іван.
 

У Горлаўцы мы былі некалькі сутак у тыле ў ворага, без вады. Але было адчуванне, што хтосьці спадзяваўся, што хтосьці нас чакае, што гэта проста было неабходна. І мы цярпелі. Мы адчувалі, што за спіной у нас — уся краіна. Вярнуліся з задання без страт — з гонарам. Мы разумелі, што робім нешта патрэбнае, што нас не забываюць.
 

А потым нас выкінулі на Саўр-Магіле. Усё тое ж самае — цяжка, няма вады, вакол вораг. Нас прасілі пратрымацца там максімум два-тры дні. Але на гэтым усё і скончылася. Ніхто нас змяняць і не думаў. Калі стала ясна, што ўсе адступаюць, — ужо усе часткі адступілі на вялікую адлегласць, — нам ніякай каманды на адступленне не паступіла.
 

Нам да гэтага казалі: "Трымайцеся, вы — героі!" І ўсё. Праз некаторы час з'явілася разуменне, што пра нас проста забыліся, нас — кінулі. Бо мы гатовыя былі трымаць гэтую вышыню, і мы яе трымалі. Мы выконвалі загад, хоць разумелі, што павінна быць ужо каманда на адыход. Мы ўсе разумелі, што, напэўна, нікому ўжо не патрэбныя...

Цалкам размову можна прачытаць тут.