GFPS-Polska праводзіць набор на стыпендыю для беларусаў
GFPS — гэта аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый, некамерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць з 1984 года ў Германіі (GFPS e.V.), з 1994 года ў Польшчы (GFPS-Polska) і з 1999 года ў Чэхіі (GFPS-CZ). Унікальнай асаблівасцю GFPS з'яўляецца тое, што ў рамках яе студэнты арганізуюць дапамогу для іншых студэнтаў, не беручы платы за сваю працу.
![gfps.jpg gfps.jpg](/img/v1/news/full/gfps.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзякуючы тром партнёрскім арганізацыям на працягу амаль 30 гадоў дзейнасці больш за 1000 студэнтаў з'ехала за мяжу на стыпендыю, і яшчэ тысячы членаў маглі ўдзельнічаць у шматлікіх
міжнародных праектах.
Пачынаючы з зімовага семестра 2013/2014 GFPS-Polska прадстаўляе стыпендыі для вучобы беларускіх студэнтаў у Польшчы.
Гэтым разам 2 шчасліўчыкі атрымаюць магчымасць навуковага стажу на зімовы семестр 2015 (кастрычнік-люты) у любым з універсітэтаў Польшчы, а таксама удзел у шматлікіх праектах, а новыя знаёмствы
з палякамі, немцамі, чэхамі і сапраўдная апека з боку GFPS-Polska будуць забяспечаны.
GFPS-Polska прапануе:
— 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
— магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
— магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
— апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
— удзел у трох семінарах;
— сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.
Прыём заяваў да 31 сакавіка. Кандыдаты, якія пройдуць першы этап адбору , будуць запрошаны на сумоўе у Мінску ў траўні. Умовы і правілы чытайце на сайце gfps.pl. Заяўкі і пытанні дасылайце на адрас stypendia-by@gfps.pl