Галоўнае, што трэба ведаць пра выбух на ЧАЭС
Беларуская рэдакцыя "Радыё Свабода" да 30-х угодкаў Чарнобыльскай катастрофы падрыхтавала адмысловы мікрасайт. На ім сабраны факты пра выбух і радыяцыю, распавядаецца, як уладамі ўтойвалася праўда пра аварыю на ЧАЭС.

З нагоды гадавіны катастрофы на ЧАЭС "Радыё Свабода" стварыла адмысловы сайт, на якім можна даведацца пра «чорны дождж», пра тое, як радыяцыйныя хмары асадзілі на Беларусь, як беларускіх дзяцей не абаранілі ад раку.

Над відэа, напрыклад, дзе за 3 хвіліны распавядаецца пра выбух на ЧАЭС, каманда працавала некалькі месяцаў. Былі абраныя самыя важныя факты пра катастрофу, а 3D-аніматар цалкам узнавіў структуру ЧАЭС.
