Анархісты ў касцюмах смерці агітавалі супраць АЭС

25 красавіка мінскія анархісты зладзілі акцыю супраць будаўніцтва ў Астраўцы беларускай АЭС.

2466c01f_62d8_419f_9eae_e76d411ac268_w640_r1_s.png

Паводле арганізатараў акцыі, яны мелі намер нагадаць мінчукам пра катастрафічныя наступствы аварыі і пра тое, што беларускія ўлады будуюць новую ядзерную бомбу запаволенага дзеяння.

gdb.rferl.org__19feaece_e78f_4_9ed7ea8b92b8452cf6f18c41e56d0453.jpeg


Падчас акцыі некалькі анархістаў, апранутыя ў касцюмы смерці, якія сімвалізуюць наступствы аварыі на ЧАЭС, раздалі ў цэнтры Мінску каля 200 улётак «Чаму анархісты супраць АЭС». Акцыя абышлася без затрыманняў.

 

На сайце анархісцкай групы «Прамень», якая паведамляе пра акцыю, размешчаны пералік прычын, чаму анархісты Беларусі выступаюць супраць будаўніцтва АЭС.

 

Сярод іншага, яны ўпэўненыя ў тым, што арганізацыя-будаўнік АЭС не нясе ніякай адказнасці за наступствы магчымай аварыі, што замест будаўніцтва АЭС трэба развіваць працу з узнаўляльнымі крыніцамі энергіі, бо атамная энергетыка ўводзіць Беларусь у залежнасць ад Расіі, якая ня толькі крэдытуе будаўніцтва АЭС, але і забяспечвае яе спецыялістамі, абсталяваннем і ядзерным палівам.


www.svaboda.org